Наше Мнение, Беларусь.

наше мнение \ мониторинг \ iнфасэрвіc \ публикации

Версия для печати – текст  11.07.03

Personalia Авторы : О проекте : Партнерство Контактная информация Социальные технологии К заглавной странице Вернуться Карта сайта Почта Помощь Вверх: к началу страницы К заглавной странице Вернуться Карта сайта Почта Помощь

Інтэрв’ю Вацлава Гаўла беларускай газэце «Народная воля»

(пісьмовае)

1. Як вы ацэньваеце зьмены ў эканоміцы, што адбыліся ў Чэскай рэспубліцы па Аксамітавае рэвалюцыі?

Зьмены ў эканоміцы, што адбыліся ў Чэскай рэспубліцы цягам апошніх 13 гадоў былі грунтоўнымі й глыбокімі. Пэўныя іхнія зьнешнія праяўленьні, прыкладам, поўныя крамы ці раптоўнае зьяўленьне вырабкаў раней недасягальных, адбыліся практычна адразу пасьля рэвалюцыі. Натуральна, было б наіўным уважаць, што запоўненыя паліцы крамаў ёсьць прыкметаю моцнае эканомікі, але істотная сувязь паміж пасьпяховасьцю трансфармацыі а багатаю прапановаю й попытам безумоўна, ёсьць. У кожным разе сёньня ўжо мала хто можа уявіць сябе праблемы з дастачаю ды бясконцыя чэргі па ўсё падчас магутных “посьпехаў” дзяржаўных прадпрыемстваў, што выраблялі непатрэбшчыну – адзін з прызнакаў усеагульнага маразму, алягічнасьці а безвыходнасьці таталітнае “плянавае” гаспадаркі.

Мяркую, што ў Чэскай рэспубліцы і ў іншых посткамуністычных краінах цэнтральнае Эўропы за адносна кароткі тэрмін пасьля лістападу 1989 удалося разпачаць трансфармацыю неэфэктыўнага дзяржаўнага гаспадарства ў гаспадарства рынкавае, сучаснае а дынамічнае. Адбыліся першыя этапы шырокае прыватызацыі а рэстытуцыі (вяртаньне правоў ўласнасьці былым уладальнікам). Былая дзяржаўная маёмасьць, якое дзяржава была няздольная забясьпечыць эфэктыўнае фунгаваньне, сёньня мае свайго гаспадара. Некаторыя прадпрыемствы набылі замежныя інвэстары, якія прынесьлі між іншым і новыя тэхналёгіі. Напрыклад былы дзяржаўны аўтазавод “Шкода”, які быў праданы нямецкаму “Фольксвагену” напачатку 90 гадоў, сёньня вырабляе сучасныя аўто, што маюць посьпех у цэлае Эўропе. Трэба зазначыць, што тая нямецкая інвэстыцыя – адзін з найпасьпяховейшых выпадкаў прыватызацыі. Наступным этапам была прыватызацыя банкаў, што прабегла аж на канцы 90 гадоў а была вельмі складанаю а глыбокаю, была натолькі цяжкою, што папярэднія ўрады на такія крокі не знайшлі палітычнае адвагі.

Хачу асабліва падкрэсьліць, што дэмакратыя а рынкавая эканоміка як злучоныя начыньні. Адно ў стабільным а надзейным асяродздзі, у прававое дзяржаве могуць спраўна дзейнічаць рынкавыя стасункі. Зразумелыя, празрыстыя а роўныя для ўсіх хто хоча прадпрымаць правілы ёсьць асноваю ўсяя сыстэмы, канешне разам з прыязнаю падатковаю палітыкай. Толькі ў гэткіх умовах можна прывабіць замежныя інвэстыцыі, без каторых трансфармацыя гаспадаркі ня можа абыйсьціся.

2. Якое вашае меркаваньне на конт зьвязу Берарусі а Расеі? Ці можа ўвогуле існаваць дзяржава ў якое дзьве краіны маюць адну валюту, адзіны эмісыйны цэнтар але пры гэтам захоўваюць свой сувэрэнітэт?

Ня ведаю, ці маю права гэтую зьяву ацэньваць, ці маю для гэта дастаткова інфармацыі, таму скажу хутчэй агулам. У сучаснасьці ня можа аніводна краіна існаваць адасоблена, без яніякіх сувязяў, палітычных ці эканамічных. Самастойнасьць ёсьць мітам, у які ў цэлым сьвеце вераць толькі, здаецца на Кубе а ў Паўночнай Карэі. Як мы бачым на прыкладзе Эўрапейскае вуніі, як раз калі адбываецца завяршеньне пашырэньня на 10 краінаў улікам і з Чэскаю рэспублікай, цеснае супрацоўніцтва, асабліва рэгіянальнае, ёсьць сёньня неабходным. Частка Эўропы сталася ўжо й вуніяй грашоваю, а агульная тэндэнцыя ўзаемнага набліжэньня, як мне падаецца, ідзе яшчэ далей. Так але адбываецца заўжды па ўхваленьні парлямантаў кожнае дзяржавы. Супольныя паўнамоцтвы ў межах Вуніі рэалізуюцца агульна а роўнапраўна, аніякая краіна ня ёсьць дамінантаю, вялікія ня могуць сваю волю накінуць меншым, мацнейшыя слабейшым а г.д. Асабіста я перакананы, што для адносна невялікіх краінаў, як Беларусь ці Чэская Рэспубліка, заўсёды выгадней быць часткаю ўраўнаважаных шматбаковых страктураў, дзе яны разам з астатнімі маюць роўныя правы а магчымасьці пры прыняцьці а ажыцьцяўленьні рашэньняў, а ня ёсьць толькі прыдаткам аднае вялікае краіны.

3. Як на Ваш погляд можна пераканаць ізаляцыю Беларусі з захаду?

Ізаляцыю Беларусі я лічу нядобраю як для ейных жыхароў так і для цэлае Эўропы. Беларусь ёсьць краінаю эўрапейскаю, большасьць беларусаў вызнае ў якасьці галоўных жыцьцёвых каштоўнасьцяў правы чалавека, свабоду слова, незалежнасьць судоў, уладу права а магчымасьць кожнага грамадзяніна чынна браць удзел у грамадзкім жыцьці. Але ж вашая сучасная палітычная рэпрезентацыя ня толькі не шануе гэтыя падмуркавыя камяні справядлівасьці але наўмысна іх абмяжоўвае, як у нядаўніх выпадках калі былі зачыненыя незалежныя газэты ды часопісы. Беларусь можа вярнуцца ў сям’ю эўрапейскіх народаў толькі воляю свайго народу. Я вельмі добра памятаю, якія выкшталцоныя а крутыя захады ўжываюць таталітарныя рэжымы каб схаваць ад грамадзянаў праўду, як маніпулююць а запалохваюць грамадзтва. І як бальшыні насельніцтва цяжка адважыцца адрынуць гэткія парадкі (часта нават усьвядоміць меру іхнае несправядлівасьці) а дамагчыся сваіх асноўных правоў ды свабодаў, што даныя канстытуцыяй а законамі, выказаць свой погляд, праявіць цікавасьць пра падзеі навокал, паўстаць за свае правы а правы сваіх суайчыньнікаў, супрацьстаяць памкненьням паліцыі, судоў, ці іншых дзяржаўных ворганаў гэтыя правы парушаць. Голасна запытацца свайго ўраду, на што выдаткоўваюцца падаткі а чаму ў Беларусі жыцьцё горшае за суседнія краіны. Кожны чалавек павінны ўзяць на сябе частку адказнасьці. Але, паўтаруся, ведаю, як вельмі цяжка гэта зрабіць.

4. Якая будучыня чакае Эўропу?

Будучыня Эўропы паводле маіх меркаваньняў як раз у абяднаньні, у шчырым супрацоўніцтве ейных часткаў, межы паміж каторымі будуць паступова зьнікаць. Дзеля будучыні Эўропейскага зьвязу неабходныя дэмакратычны падмурак, разьвітая грамадзянская супольнасьць а вяртаньне да агульных каштоўнасьцяў. Працэс эўрапескага яднаньня вельмі цяжкі й складаны, бо кожная з краінаў-удзельнікаў уступае ў яго ў троху іншай фазе разьвіцьця, з адрознаю прававою а палітычнаю сыстэмаю, з адрознаю эканомікаю. Цягам узаемнага набліжэньня краінаў-удзельнікаў, спадзяюся, агульная бачаньне эўрапейскіх народаў, фармуляванае ў простай ды яснай эўрапейскай Канстытуцыі (працу над папярэдняй вэрсыяй як раз завершыў Канвэнт пра будучыню ЭВ, у якім засядалі як роўнапраўныя партнэры прадстаўнікі ўсіх 25 краінаў – будучых сяброў Вуніі), набудзе больш канкрэтныя абрысы, чым сёньня. Упэўнены, Эўропа гатовая прыняць і йіншыя краіны кантынэнту – эўрапейскага цывілізацыйнага кола. Зараз кандыдатамі сталіся Румынія а Баўгарыя, у кірунку інтэграцыі працуюць краіны гзв. Заходніх Бальканаў, якія яшчэ пакуль зацяжараныя спадчынай войнаў а нацыяналізму 90 гадоў. Ці стануць у дазірным часе на парозе ЭВ Беларусь, Украіна ці Малдова – залежыць перадусім на жыхарох тых краінаў. Эўрапейская Вунія сваёй катораю ўжо хваляю пашырэньня, інтэнсыўным супрацоўніцтвам з усімі кандыдатамі а стаўленьнем да новых краінаў-удзельнікаў, сярод якіх зараз Чэская Рэспубліка, Вугоршчына, Польшча, Славаччына, балтыйскія краіны ды іншыя, даказвае сваю адданасьць пректу аб’яднанае Эўропы.

5. Перад тым, як стацца палітыкам, Вы былі выбітным пісьменьнікам а драматургам. У чым паводле Вашага ўважаньня будзе галоўнае прызначэньне літаратуры ў 21 стагодзьдзі?

Мяркую, што наперакор магутнаму разьвіцьцю тэлявізіі а інтэрнэту будзе ў надыходзячым стагодзьдзі роля літаратуры незамяшчальная. Літаратура натуральна нам ня можа перадаць толькі інфармацыі, як новыя масмэдыі, але выразна напамагае нечаму істотна важнейшаму – фармаваньню чульлівасьці да роднае мовы, якая ёсьць істотнаю часткаю асобнасьці кожнага чалавека. А як раз асобнасьць, г.зн., веданьне, хто я, зь кім я, дзе мая бацькаўшчына, якая ейная гісторыя, якая мая мова, – гэта паводле майго меркаваньня вадна з ключовых уласьцівасьцяў у жыцьці чалавека ўвогуле. Ненадарма ўсі таталітарныя рэжымы намагаліся пазбавіць сваіх грамадзянаў іхнае васобнасьці, зрабіць ізь іх якоесь драбненькае колачка ў гігантычным агрэгаце, мову іхнюю пазбавіць ейнае пярэстасьці а поўнацьці, словы іхныя – першакрынічнага а сапраўднага сэнсу. Невыпадкова таму літаратура ды пісьменьнікі для такіх рэжымаў так небясьпечныя.

6. Як ідзе Вашае жыцьцё пасьля зыходу з функцыі прэзідэнта ЧР? Ці маеце Вы вольны час? Як адпачываеце?

Гэта сталася для мяне адныю з найвялікшых нечаканасьцяў. Я спадзяваўся, што з зыходам з функцыі кіраўніка дзяржавы зьнікнуць мае абавязкі а я змагу цалкам вольна вырашаць, што ды калі буду рабіць. Уяўляў сябе, як буду ў вольным часе разважаць пра тое, на што ў вапошніх гадох ня меў часу, калі нешта прыйдзе, мо’ што напішу. Хацеў бы напісаць яшчэ кнігу а яшчэ драматычны твор. Але зараз маю столькі запрашэньняў а прапановаў, часам вельмі надзвычайных, што мая праграма ізноўку поўная. Ведаю, што заўжды застануся грамадзянінам, які будзе грамадзка чынны, а таму, нажаль, відаць ня збудзе шмат часу на пісьменства. Улетку зараз хачу вандраваць з жонкаю па Эўропе, каб пабачыць тое, што мяне абыйшло. Спачатку таму, што як грамадзянін камуністычнае дзяржавы, я ня мог вольна падарожнічаць, апасьля таму, што ў функцыі прэзідэнта бачыў толькі кангрэсовыя залі ды гатэлі.

Пераклад: Iнфасэрвіс Беларускага цэнтра ў Празе-Чэскай

Зваротная сувязь: infaservis@belcentrum.org

Глядзіце таксама: www.belcentrum.org

 

Обратная связь

 

имя:

e-maill:

url

Ваше мнение:


 

 

 

наше мнение \ мониторинг \ iнфасэрвіc \ публикации