![]() |
![]() |
наше мнение \ мониторинг \ iнфасэрвіc |
||
|
|
|
|
Інфасэрвіс Беларускага цэнтру ў Празе-Чэскай
Дата публiкацыi адпавядае даце атрымання тэксту па электроннай пошце рэдакцыей «НМ»
...як відаць нашыя калегі зь іншых каналаў, акрамя Шэрэмета – ён на ГРТ таксама займаў даволі жорсткую пазіцыю, вядуць тактыку як мага меней распавядаць пра Беларусь, пра становішча ў краіне – быццам такой краіны не йснуе. Яны даюць нейкія матэр’ялы зь Беларусі або зусім апалітычныя, або калі нешта жорсткае адбываецца, то даюць гэта так мінімальна, каб не ствараць там праблем, каб не было як з НТВ. Вось калегі з РТР, абсалютна дзяржаўны канал, поўнасьцю адлюстроўваюць пазіцыю маскоўскага кіраўніцтва, Крамлю, што значыць Пуціна і таму калі Пуцін сябруе з Лукашэнкам, то й РТР таксама сябруе з Лукашэнкам – калі Пуцін не сябруе з Лукашэнкам, то й РТР яго лае. Зараз яны ўжо маўчаць пра Беларусь і што там адбываецца, таму што напярэдадні расейскіх выбараў пра Беларусь лепш увогуле не казаць, каб не абуджаць настальгічных успамінаў у той часткі расейскага электарату, якая падтрымлівае Лукашэнку. Лукашэнка мае даволі сур’ёзную падтрымку ў Расеі, я лічу мінімальна 20–25 % – гэта яго электарат у Расеі – гэта ў першую чаргу камуністычна наладжаныя людзі. Як бы пра яго не казалі – кепска ці добра – усё роўна яго электарат у Расеі ўспрымае яго добра. Я ведаю, што ёсьць устаноўка з Крамлю, каб пра Лукашэнку ўвогуле нічога не казалі – ня добрага, ня кепскага...
...Я вельмі спадзяюся што прыеду на Беларусь нашмат раньней – гэта такая чалавечая надзея. Калі пытаецеся мяне як журналіста – то лічу, што ён яшчэ пратрымаецца, калі раптам ня прыйдуць нейкія форсмажорныя абставіны, напрыклад Крэмль моцна захоча яго замяніць. Па вялікім рахунку шмат залежыць ад Крамля – пакуль Лукашэнка задавальняе Крэмль, а ён пакуль яго задавальняе, пры ўсёй яго адыёзнасьці, пры ўсіх яго адносінах з Захадам, што Расеі зараз стварае нязручнасьці, пры ўсёй славе апошняга дыктатара Эўропы ён задавальняе Крэмль, бо ён поўнасьцю інтэграваны й павернуты на Расею. А для Крамлю гэта і геапалітычныя, і вайсковыя, і эканамічныя плюсы. І пакуль ён будзе задавальняць Крэмль – ён будзе знаходзіцца пры ўладзе. Але можа здарыцца, што ён зусім надаесьць, выкіне штосьці яшчэ больш экстравагантнае і яго заменяць. Так што як журналіст, я думаю што ён яшчэ пяць год пратрымаецца...
Марыян Глук : 15.07.03
З Аляксандрам Вондрам пра Ірак, будучыню Эўропы, трох слупах і нашых хібах
..Ад моманту, калі пачынаем вырашаць і рэфармаваць базавыя рэчы, што зьвязаныя з сувэрэнітэтам, з замежнай палітыкай, абаронай, то ўжо не дастаткова француска-нямецкага тандэму, які быў рухавіком эўрапейскай інтэграцыі. У такм выпадку мы мусім ісьці больш складаным шляхам. Я не магу ўявіць, каб мы будавалі супольную абарону ў Эўропе без Брытаніі. Не будзе так, што будуць стварацца нейкія сталыя хаўрусы адніх краін супраць другіх...
Збынек Пэтрачэк, Томаш Немэчэк : 14.07.03
Інтэрв’ю Вацлава Гаўла беларускай газэце «Народная воля»
...Ізаляцыю Беларусі я лічу нядобраю як для ейных жыхароў так і для цэлае Эўропы. Беларусь ёсьць краінаю эўрапейскаю, большасьць беларусаў вызнае ў якасьці галоўных жыцьцёвых каштоўнасьцяў правы чалавека, свабоду слова, незалежнасьць судоў, уладу права а магчымасьць кожнага грамадзяніна чынна браць удзел у грамадзкім жыцьці. Але ж вашая сучасная палітычная рэпрезентацыя ня толькі не шануе гэтыя падмуркавыя камяні справядлівасьці але наўмысна іх абмяжоўвае, як у нядаўніх выпадках калі былі зачыненыя незалежныя газэты ды часопісы. Беларусь можа вярнуцца ў сям’ю эўрапейскіх народаў толькі воляю свайго народу. Я вельмі добра памятаю, якія выкшталцоныя а крутыя захады ўжываюць таталітарныя рэжымы каб схаваць ад грамадзянаў праўду, як маніпулююць а запалохваюць грамадзтва. І як бальшыні насельніцтва цяжка адважыцца адрынуць гэткія парадкі (часта нават усьвядоміць меру іхнае несправядлівасьці) а дамагчыся сваіх асноўных правоў ды свабодаў, што даныя канстытуцыяй а законамі, выказаць свой погляд, праявіць цікавасьць пра падзеі навокал, паўстаць за свае правы а правы сваіх суайчыньнікаў, супрацьстаяць памкненьням паліцыі, судоў, ці іншых дзяржаўных ворганаў гэтыя правы парушаць. Голасна запытацца свайго ўраду, на што выдаткоўваюцца падаткі а чаму ў Беларусі жыцьцё горшае за суседнія краіны. Кожны чалавек павінны ўзяць на сябе частку адказнасьці. Але, паўтаруся, ведаю, як вельмі цяжка гэта зрабіць...
11.07.03
Варшава, як галоўны саюзьнік чэхаў у Эўропе
...Польшча канешне шмат у чым застаецца за адной партай з Чэскай рэспублікай у камуністычнай клясе: краіна па стандартах Эўразьвязу небагатая ды зкарупаваная, урады ў Варшаве не бываюць стабільнымі (адстаўка кабінэту Мілера прагназуецца бегам году). Але ў адрозьненьні ад чэскай супольнасьці, яна мае шырокі й інтэлегентны слой інтэлектуалаў з заходняй адукацыяй, уплывовую эміграцыю і размаітыя медыі, чаму й адпавядае ўзровень дэбатаў у грамадстве. Уплывовай сілай у Эўропе ўжо Польшча застанецца, і хай нават праз прагназаваны часткай эканамістаў гаспадарчы крызіс. З чэскага пункту погляду важна, што другую такую блізкую ды пасяброўску налажаную краіну ў Эўрапейскім зьвязе цяжка знайсьці. Канешне можна, як тое зрабіў прэзідэнт Клаўс пры сваім першым наведваньні Варшавы, высьмеяць праект вышэградскага супрацоўніцтва, як дробны ды слабы. Але калі пасьля будзем шукаць саюзьніка, то й і Вышэград здасца за пернік...
Томаш Немэчэк : 04.06.03
...Толькі экстрэмісты, такія як папулістычная Сялянская партыя
ці каталіцка-нацыяналістычная “Ліга польскіх сямей” выступаюць супроць Эўропы.
Усе ж адпаведныя палітыкі ды інтэлектуалы выказваюцца за далучэньне.
“Што б магло быць альтэрнатывай нашай інтэграцыі ў Эўропу?” – ставіць Міхнік рытарычнае
пытаньне й сам на яго адказвае: “Можам выбіраць паміж Захадам і Беларусьсю. Бог
ведае, што Гэрхард Шродар ня ёсьць гэроем майіх мрояў. Але дэспат Лукашэнка –
гэрой майіх начных жахаў”. Сучасны галоўны рэдактар Gazeta Wyborcza перакананы,
што палякі не баяцца зьмен, якія прынясе ўступленьне ў Зьвяз і кажа: “Мы – цікаўны
народ. А што тычыцца нашых шанцаў знайсьці ў Эўропе сваё месца ды добра сябе пачуваць
у ёй – дык я аптыміст”. Міхнік цьвёрда верыць, што палякі скажуць “так” уступленьню
краіны ў Зьвяз. Калі ж галасаваньне не будзе пасьпяховым, то гэта будзе азначаць
крах польскай палітыкі апошніх 14-ці год...
Шарка Данькава : 30.05.03
|
|
|
|
наше мнение \ мониторинг \ iнфасэрвіc |
||
|
|
|